Ўімбэлданскі турнір
штогадовае тэніснае спаборніцтва ў Лёндане (Ангельшчына, Вялікабрытанія) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ўімбэлданскі турнір (па-ангельску. Wimbledon Championships) — найстарэйшы і найболей прэстыжны тэнісны турнір, адзін з чатырох турніраў Вялікага шлема. Праводзіцца штогод у чэрвені–ліпені, у мястэчку Ўімбэлдан, Лёндан. Працягласьць — 2 тыдні, часам больш: у залежнасьці ад затрымак гульні, выкліканых дажджом.
Адзіны з чатырох турніраў Вялікага шлема, які праводзіцца на травяных кортах. У рамках турніру праводзяцца асобныя першынствы: адзіночныя мужчынскія, адзіночныя жаночыя, парныя мужчынскія, парныя жаночыя, зьмяшаныя парныя. Юнацкія турніры: адзіночныя мужчынскія, адзіночныя жаночыя, парныя мужчынскія, парныя жаночыя. Дадаткова праводзяцца адмысловыя турніры ва ўзроставых катэгорыях: парныя мужчынскія 35 гадоў і больш, парныя мужчынскія 45 гадоў і больш, парныя жаночыя 35 гадоў і больш.