АК-47
From Wikipedia, the free encyclopedia
7,62-мм аўтамат Калашнікава (Азначнік ГРАК — 56-А-212) — аўтамат, распрацаваны Міхаілам Калашнікавым у 1947 годзе і прыняты на ўзбраеньне Савецкага войска ў 1949 годзе.
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. |
АК-47 | |
---|---|
Тып | аўтамат |
Краіна паходжаньня | СССР |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | з 1949 году |
Войны | практычна ўсе войны другой паловы XX стагодзьдзя |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Міхаіл Калашнікаў |
Дата стварэньня | 1947 год |
Вытворца | ІжМаш |
Вытворчасьць | 1949—1959 год |
Адзінак створана | больш за 100 000 000 (з улікам мадыфікацыяў і замежных клёнаў) |
Мадыфікацыі | АК, АКС, АКМ, АКМС, АКМН, АКМСН, АКМСУ, АК-74, АКС74У, АК74М, АКС74, АК-101, АК-102, АК-103, АК-104, АК-105, АК-107, АК-108 |
Характарыстыкі | |
Вага | 4,3 кг (АК-47), 0,43 (пусты набойнік)
3,8 (без патронаў і багнета), 0,33/0,82 (пусты/наладаваны набойнік) 270 (бяз ножнаў) |
Даўжыня | 870 мм 1070 мм (з багнет-нажом) |
Даўжыня ствала | 415 мм |
Патрон | 7,62×39 мм |
Калібр | 7,62 мм |
Прынцып дзеяньня | адвод парахавых газаў, паваротны затвор |
Хуткастрэльнасьць | 40 (баявая адзінкавымі) 100 (баявая чэргамі) ~600 (тэхнічная) |
Пачатковая хуткасьць кулі: |
710 м/с |
Прыцэльная далёкасьць |
800 м |
Найбольшая далёкасьць |
400 (эфэктыўная) 1500 (убойная) 3000 (палёт кулі) |
Від боясілкаваньня | скрынчаты набойнік на 30 патронаў |
Прыцэл | сэктарны адкрыты (магчыма ўстаноўка аптычнага прыцэла) |
Паслужыў асновай для стварэньня цэлага сямейства баявой і грамадзянскай пальнай зброі розных калібраў, уключаючы аўтаматы АКМ і АК-74 (і іх мадыфікацыі), кулямёт РКК, карабіны і гладкаствольныя стрэльбы «Сайга» і іншыя. АК-47 і яго мадыфікацыі зьяўляюцца самым распаўсюджанай стралковай зброяй у сьвеце. Па наяўных адзнаках, да гэтага тыпу (уключаючы ліцэнзійныя і неліцэнзійныя копіі, а таксама іншыя распрацоўкі на базе АК) прыналежыць да 1/5 усей наяўнай на Зямлі стралковай пальнай зброі. АК-47 стаў своеасаблівым эталёнам надзейнасьці і прастаты абслугоўваньня.
У чэрвені 2013 году Міхаіл Калашнікаў напісаў пакаяльны ліст маскоўскаму патрыярху Кірылу за створаны аўтамат, бо яго вынаходзтва забрала мноства жыцьцяў людзей у шматлікіх краінах[1].