Азбука Морзэ
спосаб перадачы тэксту двума сыгналамі / From Wikipedia, the free encyclopedia
А́збука Мо́рзэ або код Морзэ — спосаб перадачы тэксту на адлегласьці пасьлядоўнасьцю сыгналаў, як то выбліскамі сьвятла, сумесьсю кропак і працяжнікаў, пстрычак і г. д., якія могуць быць лёгка распазнаныя навучаным прымальнікам інфармацыі, якую яму перадаюць. Азбука Морзэ была названая ў гонар Сэм’юэла Морзэ, аднаго з стваральнікаў тэлеграфа і гэтага коду.
Міжнародны код Морзэ ўзгадняе коды 26-ці асноўных лацінскіх літараў(en) a—z, арабскіх лічбаў і некаторых знакаў пунктуацыі і працэдурных словаў(d), якія перадаюцца праз пасьлядоўнасьць «кропак» і «працяжнікаў»[1]. Паколькі іншыя мовы могуць адрозьнівацца альфабэтамі ад лацінскага, у гэтых мовах прынятыя пашырэньні стандартнага коду Морзэ.
Кожны сымбаль (літара, лік, знак пунктуацыі) кадуецца ўнікальнай пасьлядоўнасьцю кропак і працяжнікаў. Пры перадачы інфармацыі працягласьць працяжніка прынятая роўнай трайной працягласьці кропкі. Пасьля кожнай кропкі ці працяжніка ідзе паўза, па даўжыні роўная кропцы. Працягласьць цішыні паміж сымбалямі ў слове роўная тром кропкам (аднаму працяжніку), а паміж словамі — сямі кропкам. Даўжыня кропкі зьяўляецца базавай адзінкай часу пры перадачы зьвестак[1].
Азбука Морзэ застаецца вельмі папулярнай сярод радыёаматараў. Хоць у большасьці краін дазволу на радыёперадачы для аматараў не патрэбна, у Беларусі аматарскае радыё падлягае ліцэнзаваньню.[2]