Аляксандар Акімаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандар Фёдаравіч Акімаў (6 траўня 1953 — 11 траўня 1986) — начальнік начной зьмены, якая працавала на чацьвёртым энэргаблёку Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году. Разам са сваімі падначаленымі працаваў да раніцы, спрабуючы закачаць ваду ў рэактар. Ніводны зь іх ня быў апрануты ў ахоўныя касьцюмы. Памёр на трэці тыдзень пасьля катастрофы ад прамянёвай хваробы ва ўзросьце 33 гадоў[1][2].