Андрэеўскі крыж
Дыяганальны крыж, які абазначае расьпяцьце апостала Андрэя Першазванага. / From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэеўскі крыж (☓) — дыяганальны крыж, які абазначае расьпяцьце апостала Андрэя Першазванага.
У саборы сьвятога Андрэя ў грэцкім горадзе Патры на паўвостраве Пэляпанэс (вобласьць Заходняя Грэцыя) захоўваецца дыяганальны крыж-рэлікварый, у які ўклалі часткі крыжа, на якім расьпялі апостала Андрэя. У якасьці сымбалю выкарыстоўваецца на гербах, пячатках і сьцягах, у тым ліку на сьцягах Шатляндыі і Ямайкі. Таксама выкарыстоўваецца на дарожных знаках для абазначэньня чыгуначнага пераезду.