Антоні Тызэнгаўз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антоні Тызэнгаўз (1733, мястэчка Наваельня Наваградзкага ваяводзтва — 31 сакавіка 1785, Варшава) — дзяржаўны і грамадзкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат. Пісар (з 1763) і канюшы вялікі літоўскі (з 1764), падскарбі надворны літоўскі (1765—1780).
Хуткія факты Пісар вялікі літоўскі, 1763 — 1785 ...
Антоні Тызэнгаўз. Ян Рустэм, 1800—1825 гг. | |
Герб «Буйвал І» | |
Пісар вялікі літоўскі | |
---|---|
1763 — 1785 | |
Канюшы вялікі літоўскі | |
1764 — 1785 | |
Падскарбі надворны літоўскі | |
1765 — 1780 | |
Папярэднік | Юзэф Адрыян Масальскі |
Наступнік | Аляксандар Міхал Сапега |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1733(1733) Наваельня[1], ВКЛ |
Памёр | 31 сакавіка 1785 Варшава, Каралеўства Польскае |
Пахаваны | |
Род | Тызэнгаўзы |
Бацькі | Бенедыкт Тызенгаўз[d] Ганна Апалонія з Бяганскіх[d] |
Дзейнасьць | палітык |
Закрыць
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Тызэнгаўз (неадназначнасьць).
Валодаў Камёнскім ключом (Гарадзенскі павет), мястэчкамі Ятвеск, Іўе, Наваельня і Жалудок, меў палац у Вільні, шэраг будынкаў у Горадні[2]. Трымаў Гарадзенскае староства, адміністратар каралеўскіх эканоміяў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Намаганьнямі Антонія Тызэнгаўза Горадня зрабілася месцам працы розных дзяржаўных установаў: Скарбовай камісіі, Вярхоўнага Трыбуналу, задворнага асэсарскага суду.