Апэрацыя «Непарушная скала»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Апэра́цыя «Непару́шная скала́» (па-габрэйску: מִבְצָע צוּק אֵיתָן, Міўца Цук Эйтан) — узброеная апэрацыя ізраільскага войска (ААІ) у палестынскім сэктары Газа, якая распачалася 8 ліпеня 2014 году[13] пасьля эскаляцыі напружаньня між Ізраілем і Хамасам[14].
Апэрацыя «Непарушная скала» | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Ізраільска-палестынскі канфлікт | |||||||||
Пускавая ўстаноўка «жалезнага купалу» зьбівае запушчаныя з сэктару Газа ракеты над цэнтральным Ізраілем (8 ліпеня) | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Ізраіль | Сэктар Газа
| ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
|
| ||||||||
Колькасьць | |||||||||
Паўднёвае камандаваньне Да 74 000 рэзэрвістаў[2][3] | |||||||||
Страты | |||||||||
43 жаўнеры[4] і 3 цывільныя забітыя[5]; 185 жаўнераў[6] і 32 цывільыня параненыя[7] | Міністэрства здароўя Газы: 1033 забітыя, 6000 параненыя[5]
ПЦПЧ: 928 забітыя (764 цывільныя)[8] УКГП ААН: 924 забітыя (676 цывільных, 129 вайскоўцаў, 119 ня высьветлена)[9] ІЦВТ: 674 забітыя (241 цывільны, 204 вайскоўцы, 229 ня высьветленыя)[10] ААІ: 330 вайскоўцаў забітыя[11][12] | ||||||||
Падчас вышукаў выкрадзеных і забітых у чэрвені 2014 року ізраільскіх падлеткаў вайскоўцы Ізраілю забілі дзесяцёх палестынцаў і абкружылі каля 500 чальцоў Хамасу. У адказ Хамас павялічыў ракетныя атакі на Ізраіль[15]. Да 7 ліпеня з сэктару Газа былі выпушчаныя 100 ракетаў па ізраільскай тэрыторыі ў бок Бэершэбы, Ашдоду, Афакіму, Ашкелону і Нэтывоту, у адказ Ізраіль ударыў па асобных месцах у Газе[16][17][18]. Уночы зь 7 на 8 ліпеня Ізраіль атакаваў 50 мэтаў у паласе Газа[19], а палестынскія паўстанцы ў Газе за 24 гадзіны стрэлілі 140 ракетамі, якія дасягнулі Хадэры. Ізраільская проціракетная сыстэма абароны «Жалезны купал» перахапіла каля 30 зь іх. Ізраіль таксама перашкодзіў вайсковаму пранікненьню з мора[20].
14 ліпеня Эгіпет прапанаваў замірэньне. Ізральскі ўрад прыняў прапанову і ранкам 15 ліпеня часова спыніў баявыя дзеі. Аднак усе палестынскія арганізацыі адмовіліся спыніць агонь, заявіўшы, што ня бралі ўдзелу ў перамовах па замірэньні[21].
Цяперашняя апэрацыя стала самым жорсткім канфліктам у сэктары Газа з вайны 2008—2009 рокаў[22]: паводле паведамленьня Міністэрства здароўя Газы, загінулі прынамсі 1000 і параненыя каля 6000 палестынцаў[5]. Паводле зьвестак Управы па каардынацыі гуманітарных пытаньняў ААН, па стане на 26 ліпеня 676 забітых былі мірнымі грамадзянамі, 315 зь іх — жанчынамі і дзецьмі[9]. Армія абароны Ізраілю абвінавачвае Хамас у выкарыстаньні насельніцтва як «жывога шчыта»[11].
Праваахоўныя групы выказалі заклапочанасьць тым, што як палестынскія ракетныя ўдары, так і мэтанакіраваныя ўдары ізраільскага войска па жылых будынках парушаюць міжнародныя гуманітарныя законы і могуць паслужыць абвінавачваньнем у ваенных злачынствах[23][24][25].