Аркнэйскія астравы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аркнэ́йскія астравы́ (па-ангельску: Orkney Islands, па-гэльску: Àrcaibh) — архіпэляг на паўночны ўсход ад Шатляндыі (Вялікабрытанія) і адна з 32 дарадчых тэрыторыяў Шатляндыі (council area). У склад архіпэлягу ўваходзяць каля 20 заселеных астравоў і 50 зусім невялікіх. Аддаленыя ад паўночнага ўзьбярэжжа Кейтнэсу, рэгіёну на поўначы Шатляндыі, прыкладна на 16 кілямэтраў. Найбуйнейшы востраў, Мэйнлэнд, плошчай 523 км² — дзявяты паводле велічыні востраў, які атачае Вялікабрытанію.
Аркнэйскія астравы | |
анг. Orkney Islands гэльск. Àrcaibh | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікабрытанія |
Статус | дарадчая тэрыторыя Шатляндыі |
Уваходзіць у | Шатляндыю |
Адміністрацыйны цэнтар | Керкўал |
Кіраўнік | Алістэр Кармайкл |
Насельніцтва (2010) | 21 000 (32-е месца) |
Шчыльнасьць | 20 чал./км² |
Плошча | 990 км² (16-е месца) |
Месцазнаходжаньне Аркнэйскіх астравоў | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | GB-ORK |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
На Аркнэйскіх астравох знаходзяцца характэрныя помнікі эпохі каменнага веку — Грабніца арлоў, Круг Брадгара, Мэйзгаў, Нэп-оф-Гаўэр, Дворфі-Стэйн, Скара-Брэй і шэраг іншых, занесеныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Таксама на Аркнэйскіх астравох разьмешчаная былая брытанская база ВМФ Скапа-Флоў.