Армэнія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспу́бліка Армэ́нія (па-армянску: Հայաստանի Հանրապետություն) ці Армэ́нія (арм. Հայաստան) — сухапутная краіна на паўднёвым Каўказе, паміж Чорным і Касьпійскім марамі. Мяжуе з Турэччынай на захадзе, з Грузіяй на поўначы, з Азэрбайджанам на ўсходзе, з Іранам і Нахічэванскім эксклявам Азэрбайджану на поўдні.
Армэнія лац. Armenija Հայաստանի Հանրապետություն Hayastani Hanrapetutyun | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Mer Hayrenik» | |||||
Афіцыйная мова | армянская | ||||
Сталіца | Ерэван | ||||
Найбуйнейшы горад | Ерэван | ||||
Форма кіраваньня | Паўпрэзыдэнцкая рэспубліка Армэн Саркісян Нікол Пашынян | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
141-е месца ў сьвеце 29 743 км² 4,71 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2014) • шчыльнасьць |
134-е месца ў сьвеце 3 009 800[1] 101,5/км² | ||||
Этнічны склад | |||||
СУП • агульны (2013) • на душу насельніцтва |
130 месца ў сьвеце $22 116 млрд[2] $6442 | ||||
Валюта | Армянскі драм (AMD) | ||||
Часавы пас | UTC (UTC+4) | ||||
Незалежнасьць — ад СССР — прызнаная |
23 жніўня 1990 21 верасьня 1991 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .am | ||||
Тэлефонны код | +374 | ||||
Армэнія — унітарная, шматпартыйная, дэмакратычная дзяржава-нацыя з даўняй гісторыяй і культурнай спадчынай. Армянская сатрапія ўтварылася ў VI стагодзьдзі да н. э. пасьля заняпаду дзяржавы Ўрарту. Найбольшага разьвіцьця Армянскае каралеўства дасягнула ў I стагодзьдзі да н. э. за валадараньнем Тыграна Вялікага. Армэнія першай у сьвеце прызнала хрысьціянства дзяржаўнай рэлігіяй[3], зрабіўшы гэта прыкладна ў канцы III — пачатку IV стагодзьдзяў (афіцыйнай датай лічыцца 301 рок)[4]. На ўзьбярэжжы Міжземнага мора ў XI—XIV стагодзьдзях існавала Армянскае княства, пасьля вядомае як Кілікійская Армэнія.
У XVI—XIX стагодзьдзях спрадвечныя армянскія тэрыторыі — Усходняя і Заходняя Армэнія — папераменна пераходзілі пад уладу варагуючых Асманскай і Пэрсідзкай імпэрый. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя Ўсходняя Армэнія была заваяваная Расейскай імпэрыяй, а большая частка Заходняй Армэніі заставалася пад асманскім панаваньнем. У I сусьветную вайну армяне ў Асманскай імпэрыі сыстэматычна вынішчаліся. Пасьля амаль 600 гадоў безьдзяржаўнасьці ў 1918 року Армэнія атрымала незалежнасьць, аднак у 1920 стала савецкай. У 1922—1991 Армэнія ўваходзіла ў склад СССР.
Армэнія ўваходзіць у Эўразійскі эканамічны зьвяз, Раду Эўропы і Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Краіна сэкулярная, аднак пануючай рэлігійнай арганізацыяй зьяўляецца Армянская апостальская царква. Унікальны армянскі альфабэт вынайшаў у 405 року Мясроп Маштоц.