Артур Кларк
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́ртур Чарлз Кларк (па-ангельску: Arthur Charles Clarke, 16 сьнежня 1917, Майнхэд, графства Самэрсэт, Вялікабрытанія — 19 сакавіка 2008, Калёмба, Шры-Ланка) — ангельскі пісьменьнік, вучоны, футуроляг і вынаходнік, найбольш вядомы сумеснай з Стэнлі Кубрыкам працай па стварэньню культавага навукова-фантастычнага фільма «Касьмічная адысэя 2001» (1968). У 1999 годзе Кларк атрымаў рыцарскае званьне ад каралевы Лізаветы ІІ.
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Close
Артура Кларка, Айзэка Азімава і Робэрта Хайнлайна клічуць «вялікай тройкай» навуковых фантастаў, як зрабіўшых вялікі ўплыў на жанр у сярэдзіне XX стагодзьдзя.