Астраномія
прыродазнаўчая навука пра нябёсныя целы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Астрано́мія (па-грэцку: αστρονομία, па-грэцку: αστρον — «зорка» і па-грэцку: νόμος — «закон») — навука аб разьмяшчэньні, будове, уласьцівасьцях, паходжаньні і разьвіцьці нябесных цел і іх сыстэм, да Сусьвету ў цэлым. У прыватнасьці, астраномія вывучае Сонца, плянэты Сонечнай сыстэмы і іх спадарожнікі, астэроіды, камэты, мэтэарыты, міжплянэтнае рэчыва; зоркі і пазасонечныя плянэты, туманнасьці, міжзоркавае рэчыва, галяктыкі і іх скапленьне, пульсары, квазары, чорныя дзіркі, экзаплянэты і шматлікае іншае.
Quick Facts Зьвесткі, Падкляса ад ...
Астраномія | |
Навука | |
Зьвесткі | |
---|---|
Падкляса ад | фізычная навука[d] і дакладная навука[d] |
Тэма | 7996 |
Вывучаецца ў | навуказнаўства[d] |
Прадмет вывучэньня | Сусьвет |
Пэрыяд заснаваньня | XVIII стагодзьдзе |
Гісторыя | гісторыя астраноміі[d] |
Асноўныя кірункі | нябесная мэханіка, астрафізыка, касмалёгія, плянэталёгія й інш. |
Дапаможныя дысцыпліны | — |
Цэнтры дасьледаваньняў | — |
Значныя навукоўцы | — |
Астраномія ў Вікісховішчы |
Close