Атыла
правадыр гунаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аты́ла (па-лацінску: Attila, па-грэцку: Ἀττήλας, памёр 453, Панонія) — правадыр гунаў з 434 па 453 год, што аб’яднаў пад сваёй уладай барбарскія плямёны ад Райну да Паўночнага Прычарнамор’я, уладар фактычна найбуйнейшае на той час дзяржавы ў Эўропе.
Quick Facts Правадыр гунаў, Сукіраўнік ...
Атыла | |
Правадыр гунаў | |
---|---|
434 — 453 | |
Сукіраўнік | Бледа (да 445 году) |
Папярэднік | Руа |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | невядома, |
Памёр | 453(0453), Панонія |
Жонкі | Ільдыка, Крэка і іншыя |
Бацька | Мундзук |
Close
Хоць яго імпэрыя згінула разам зь ім, ён стаў легендарнай постацьцю ў гісторыі Эўропы, памяць пра правадыра гунаў захоўвалася на працягу стагодзьдзяў у вусным германскім эпасе й перайшла ў скандынаўскія сагі. У раньніх паданьнях германцаў, складзеных у эпоху Вялікага перасяленьня народаў, Атыла ў сьпісе вялікіх барбарскіх правіцеляў ставіўся на першае месца сярод легендарных германскіх каралёў.