Атэізм
адмаўленьне веры ў існаваньне багоў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Атэі́зм (па-грэцку: άθεος, гэта значыць бязбожны) — сьветапогляд, паводле якога натуральны, матэрыяльны сьвет зьяўляецца адзіным і самадастатковым, а для тлумачэньня зьяваў і апісаньня законаў прыроды не патрабуецца прыцягненьне звышнатуральных сілаў, напрыклад Бога, богаў, духаў, іншых зьнешматэрыяльных істот. Атэісты лічаць усе наяўныя рэлігіі і вераваньні тварэньнем самога чалавека, а зьяўленьне Сусьвету разглядаюць з навуковага пункту гледжаньня.
Нэўтральнасьць дадзенага артыкулу выклікае сумненьні. |
У гэтым артыкуле няма спасылак на крыніцы інфармацыі. |
Зьвесткі, пададзеныя ў гэтым артыкуле, выглядаюць недакладнымі. |
Асноўны, найбольш грамадзка значны від атэізму, навуковы або пазытыўны атэізм цесна зьвязаны з рацыяналізмам, скептыцызмам, сьвецкім гуманізмам і вольнадумствам. З гэтымі плынямі яго радніць непрыманьне веры ў якасьці прылады спазнаньня сьвету, сьцьвярджэньне ў якасьці прылады такога спазнаньня навуковых мэтадаў, барацьба з дагматызмам (у тым ліку й сярод атэістаў) і вольнае абмеркаваньне філязофскіх праблем. З пункту гледжаньня навуковага атэізму рэлігія й навука зьяўляюцца ўзаемавыключальнымі зьявамі грамадзкага жыцьця, адно абавязкова выключае іншае.
Клясыфікацыя плыняў атэізму яшчэ да канца не выстаялася й мае мноства трактовак. Напрыклад, клясыфікацыя па ступені ўсьведамленьня атэістычных ідэяў дзеліць атэізм на неўсьвядомлены — стыхійны, і ўсьвядомлены. Таксама адрозьніваюць практычны і тэарэтычны атэізм (В. Бругер); радыкальны, агнастычны, пастулатны (Х. Шміт); марксісцкі, рацыяналістычны, экзыстэнцыялістычны (І. Леп), тры выгляду атэізму, зьвязаныя зь імёнамі О. Конта, Л. Фэербаха й К. Маркса, а таксама Ф. Ніцшэ (А. дэ Любак). Акрамя пазытыўнага атэізму існуе й нэгатыўны атэізм.