Аўтарскае права
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўтарскае права — галіна грамадзянскага права, якая рэгулюе правазносіны, датычныя стварэньня і выкарыстаньня (распаўсюду, паказу і гэтак далей) твораў мастацтва, навукі і літаратуры, якія зьяўляюцца аб’ектыўным вынікам творчае дзейнасьці людзей у гэтых галінах. Праграмнае забесьпячэньне і базы зьвестак таксама ахоўваюцца аўтарскім правам. Зь юрыдычнага пункту гледжаньня яны разглядаюцца як літаратурныя творы і зборы, адпаведна. У суб’ектыўным разуменьні «капірайт» (па-ангельску: copyright — права на капіяваньне) права на стварэньне копіяў. У Беларусі аўтарскае права абароненае, у першую чаргу, артыкулам №51 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь і Законам Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і прылеглых правах» № 262-З ад 17 мая 2011 году.