БМВ
нямецкі вытворца аўтамабіляў і матацыклаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
«БМВ»[5] (ням. BMW) — нямецкі вытворца аўтамабіляў, матацыклаў ды ровараў, заснаваны ў 1916 годзе.
Quick Facts Тып, Лістынг на біржы ...
ням. Bayerische Motoren Werke | |
Тып | акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | FWB: BMW |
Дэвіз | Поўная ўцеха ад ваджэньня |
Заснаваная | 7 сакавіка 1916 (108 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Франц Ёзэф Поп |
Уласьнікі | Stefan Quandt[d][1], Susanne Klatten[d][1] і BlackRock[d][1] |
Краіна | Нямеччына |
Разьмяшчэньне | зямля Баварыя |
Адрас | Мюнхэн, кола Пэтуэля, д. 130[2] |
Ключавыя фігуры | Олівэр Зіпс (старшыня Управы), Норбэрт Райтгофэр (старшыня Назіральнай рады)[3] |
Галіна | машынабудаваньне |
Прадукцыя | легкавы аўтамабіль, матацыкл, ровар |
Абарачэньне | 98,990 млрд эўра (2020 год) |
Апэрацыйны прыбытак | 5,222 млрд эўра (2020 год) |
Чысты прыбытак | 3,857 млрд эўра (2020 год) |
Лік супрацоўнікаў | 120 726 (2021 год)[4] |
Даччыныя кампаніі | Rolls-Royce Motor Cars |
Close
На 2021 год налічваў 31 завод і зборачную вытворчасьць у 15 краінах[6]. Самаходы і матацыклы прадавалі пад таварнымі знакамі «БМВ», «Міні» і «Ролс-Ройс» у 140 краінах[7]. На 2011 г. канцэрн закупаў шэраг запчастак для сваіх аўтамабіляў у Беларусі[8]. У Паўночнай Амэрыцы ды некаторых іншых рэгіёнах машыны і матацыклы BMW часам клічуць «бімер». Зборка аўтамабіляў на канвэерах вядзецца ўручную.