Балдук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Балду́к — возера ў басэйне ракі Страчы, на тэрыторыі ляндшафтавага заказьніку «Блакітныя азёры». Уваходзіць у Балдуцкую групу азёр.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Балдук (неадназначнасьць).
Возера
Балдук
Балдук | |||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Плошча 0,78 км². Даўжыня 2,05 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Найбольшая глыбіня 39,7 м.
На правым беразе возера разьмешчана вёска Вайшкуны, на левым хутар Балдук і некалькі адладжаных турыстычных стаянак. Уздоўж берагу трапляюцца крыніцы.
Знаходзіцца ў памежнай зоне, таму мажлівыя пытаньні з боку памежных войскаў.