Барбадас
краіна ў Паўночнай Амэрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Барба́дас (па-ангельску: Barbados) — незалежная астраўная дзяржава на ўсход ад Карыбскага мора ў заходняй частцы Атлянтычнага акіяна. Разьмешчаная на востраве Барбадас[5]. Уваходзяць у склад Малых Антыльскіх астравоў[6]. Знаходзіцца на адлегласьці каля 160 км на ўсход ад Сьвятога Вінцэнта і Грэнадынаў[7] і зьяўляецца самым усходнім з астравоў Карыбскага мора[8]. Плошча вострава складае 432 км²[9]. Барбадас адкрыты гішпанцамі ў 1518 годзе[10]. Напачатку XVII стагодзьдзя быў заваяваны ангельцамі[11]. 30 лістапада 1966 году Барбадас стаў незалежнай дзяржавай, увайшоўшы ў аб’яднаньне Садружнасьці нацыяў, ачоленае Лізаветай II у якасьці каралевы Барбадаса. 30 лістапада 2021 году краіна была абвешчаная рэспублікай[12][13]. Барбадас — разьвітая і мірная краіна з добра ўладкаванай эканомікай. Насельніцтва дзяржавы мае пераважна афрыканскае паходжаньне. Не зважаючы на тое, што Барбадас ёсьць востравам у Атлянтыцы, ён цесна зьвязаны з Карыбскім басэйнам і лічыцца адным зь вядучых турыстычных напрамкаў сьвету[14].
Барбадас | |||||
па-ангельску: Barbados | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн У дабрабыце і ў нястачы[d] | |||||
Дата заснаваньня: | 30 лістапада 1966 | ||||
Афіцыйная мова: | ангельская мова і баянская мова[d] | ||||
Сталіца: | Брыджтаўн | ||||
прэзыдэнт Барбадаса[d]: | Сандра Мэйсан[d][1] | ||||
прэм’ер-міністар Барбадаса[d]: | Мія Мотлі[d] | ||||
Заканадаўчы орган: | парлямэнт Барбадаса[d] | ||||
Выканаўчы орган: | урад Барбадаса[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Валюта: | барбадаскі даляр[d] | ||||
СУП (2019) | |||||
па ППЗ: | 5,398 млрд $ | ||||
па ППЗ на душу насельніцтва: | 18 798 $ | ||||
намінальны: | 5,207 млрд $ | ||||
намінальны на душу насельніцтва: | 18 133 $ | ||||
ІРЧП: | 0,79[3] | ||||
Часавы пас: | UTC-4 і Амэрыка/Барбадас[d][4] | ||||
Аўтамабільны знак: | BDS | ||||
Бок аўтамабільнага руху: | леваруч | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню: | .bb | ||||
Тэлефонны код: | +1246 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
gov.bb |