Барбароў
вёска ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Барбаро́ў[2] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Прыпяці. Цэнтар сельсавету Мазырскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 275 чалавек. Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Міхалкі (лінія Каленкавічы — Оўруч), на аўтамабільнай дарозе Мазыр — Нароўля. Рачная прыстань.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бабічы.
Quick Facts
Барбароў лац. Barbaroŭ | |
Палац Горватаў у Барбарове | |
Першыя згадкі: | 1509 год |
Былая назва: | Бабічы |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Мазырскі |
Сельсавет: | Барбароўскі |
Насельніцтва: | 275 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2351 |
Паштовы індэкс: | 247760 |
СААТА: | 3235804006 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°54′17″ пн. ш. 29°28′48″ у. д. |
± Барбароў Барбароў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Close
Барбароў — старажытнае сяло, пазьней маёнтак і мястэчка Бабічы гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі. Апісваючы паселішчы Беларускага Палесься, Адам Кіркор зазначыў наяўнасьць у мястэчку руінаў вялікага замку зь вежамі, валамі і равамі[3]. Да нашага часу тут захаваліся рэшткі палацава-паркавага комплексу паноў Горватаў, помніка архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX стагодзьдзя, часткова зруйнаванага за савецкім часам.