Барыс Беразоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Барыс Абрамавіч Беразоўскі (нарадзіўся 23 студзеня 1946, Масква, Расея — 23 сакавіка 2013, Аскот, Вялікабрытанія) — расейскі прадпрымальнік і палітычны дзяяч, навуковец-матэматык, уваходзіў у найбліжэйшае асяродзьдзе Барыса Ельцына, палітычны апанэнт Уладзімера Пуціна.
Барыс Беразоўскі | |
18 студзеня 2000 — 7 сьнежня 2003 | |
19 сьнежня 1999 году — 19 ліпеня 2000 году | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
23 студзеня 1946(1946-01-23)[1][2] |
Памёр: |
23 сакавіка 2013(2013-03-23)[1][2] (67 гадоў) |
Партыя: | |
Дзеці: | Лізавета Беразоўская[d] |
Бацька: | Абрам Маркавіч Беразоўскі |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
З 20 верасьня 2001 году знаходзіўся ў вышуку ў Расеі па абвінавачваньні ў махлярстве, адмываньні грошай, спробе гвалтоўнага захопу ўлады. У апошнія гады жыцьця пражываў ў Вялікабрытаніі ў якасьці палітычнага ўцекача. З 2003 году меў брытанскі дакумэнт (Travel document) на імя Платона Яленіна (па-расейску: Платон Еленин)[4]. Зьяўляўся грамадзянінам Расейскай Фэдэрацыі. У 1996 годзе адмовіўся ад грамадзянства Ізраілю[5].
У 1997 годзе часопіс Forbes ацэньваў яго стан у 3 млрд даляраў. Напрыканцы жыцьця фінансавае становішча Беразоўскага значна пагоршылася. Ён накапіў значныя пазыкі, яму давялося звольніць памочнікаў, амаль усю ахову і выставіць на продаж некалькі дамоў, якія яму належалі.