Бацькаўшчына (Рыга)
беларуская арганізацыя ў Рызе / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ба́цькаўшчына» — арганізацыя, створаная ў Рызе ў пачатку 1920 году з ініцыятывы Кастуся Езавітава (старшыня) пры Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі[1].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бацькаўшчына (неадназначнасьць).
У яе склад уваходзілі Р. Казячы, М. Маркевіч, У. Пігулеўскі, Янка Чарапук і інш. Праводзіла беларускія культурныя мерапрыемствы, арганізавала Беларускі клюб і курсы беларусазнаўства, выдала адзін нумар часопіса «На чужыне». Спыніла дзейнасьць у першай палове 1921 году.