Белавеская пушча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белаве́ская пу́шча — адзін з самых старых запаведных лясных масіваў Эўропы, найбуйнейшы астатак рэліктавага першабытнага раўніннага лесу, які ў дагістарычны час рос на тэрыторыі Эўропы. Паступова ён быў высечаны і ў адносна непарушаным стане ў выглядзе буйнога масіву захаваўся толькі ў Белавескім рэгіёне (тэрыторыя Берасьцейскай вобласьці, Гарадзенскай вобласьці Беларусі і Падляскага ваяводзтва Польшчы. У 1992 годзе рашэньнем ЮНЭСКО Дзяржаўны нацыянальны парк «Белавеская пушча» ўключаны ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны чалавецтва. У 1993 годзе яму прысвоены статус біясфэрнага запаведніка.
- Гэта артыкул пра лясны масіў у Беларусі і Польшчы. Калі вам патрэбны артыкул пра нацыянальны парк у Беларусі, глядзіце артыкул Белавеская пушча (нацыянальны парк).
Quick Facts Белавеская пушча, Bielavieskaja Pušča / Białowieża Forest* ...
Белавеская пушча | |
---|---|
Bielavieskaja Pušča / Białowieża Forest* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Краіна | Беларусь Польшча |
Тып | прыродны |
Крытэры | vii |
Спасылка | 33bis |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1979 (3-я сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Close