Белае возера (Берасьцейскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́лае во́зера — возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Берасьцейскай групы азёр.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Белае возера.
Возера
Белае возера
Белае возера | ||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Плошча возера складае 0,5 км². Найбольшая глыбіня — 21,5 м. Даўжыня — 1,03 км. Найбольшая шырыня возера — 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,8 км. Аб’ём вады ў Белым возеры складае 2,6 млн м³. Плошча вадазбору — 140 км².
Возера разьмяшчаецца ў басэйне Серадовай Рэчкі, за 30 км на поўдзень ад Берасьця. Злучанае каналамі з Рагазнянскім і Чорным азёрамі.
Каля возера знаходзіцца зона адпачынку, курорт і турбаза.
Згодна легенды, вада ў возеры была белая і празрыстая, а ў Чорным возеры, якое зусім побач, наадварот — чорная, як смала. Адсюль гэтыя азёры і атрымалі свае назвы.