Беларускі народны танец
традыцыйны танец беларускага народу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі народны танец склаўся на працягу гісторыі фармаваньня беларускага народу і яго культуры. Пры некаторай агульнасьці яго з расейскім і ўкраінскім народнымі танцамі, ён адрозьніваецца сфармаванасьцю і самабытнасьцю. Гістарычныя ўмовы разьвіцьця беларускага народу, пастаянная барацьба за захаваньне сваіх нацыянальных рыс, прывялі да таго, што ў беларускім фальклёры наогул і ў танцы ў прыватнасьці захаваліся старажытныя, архаічныя рысы[1][2], што робіць вывучэньне беларускай харэаграфіі значным для разуменьня вытокаў беларускай культуры.