Бібліятэка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бібліятэ́ка (з грэцкай мовы: βιβλιοθηκη, biblion — кніга, theke — сховішча) — падабраны пэўным чынам збор кніг, які зьяўляецца прыватнай або грамадзкай уласнасьцю. Установа, якая зьбірае і захоўвае кнігі ды іншыя электронныя, друкаваныя і рукапісныя творы, прапагандуе і выдае кнігі чытачом. Галіна ведаў пра формы і мэтады арганізацыі бібліятэчнай справы называецца бібліятэказнаўствам.
У апошнія гады бібліятэкі набываюць усё большае значэньне ня толькі як месца захаваньня папяровых кніг, але як цэнтар доступу да інфармацыі з шматлікіх крыніцаў і носьбітаў: мапы, мікрафільмы, аўдыёкасэты, відэакасэты, DVD-дыскі, базы зьвестак і іншая інфармацыя на CD-ROM, выйсьце да інтэрнэту.