Білінгва (вазапіс)
тэхніка старажытнагрэцкага вазапісу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Білі́нгва — тэхніка старажытнагрэцкага вазапісу, якая існавала ў Атыцы ў пераходны пэрыяд ад чорнафігурнага да чырвонафігурнага стылю ў вазапісе.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Білінгва (неадназначнасьць).
На адным баку керамічнага посуду наносілася выява, выкананая ў больш раньнім чорнафігурным стылі, а на іншым — чырвонафігурная выява, часам на той самы сюжэт. Такія вазы вырабляліся вельмі кароткі пэрыяд часу, у апошняй чвэрці VI — самым пачатку V ст. да н. э., імаверна дзеля таго, каб забясьпечыць збыт керамікі ў новым невядомым чырвонафігурным стылі.
У тэхніцы білінгвы працавалі Андакід, Лісіпід, Ольтас, Эпіктэт і Псіякс. У стылі камбінаванага чорна-чырвонафігурнага росьпісу звычайна выконваліся кубкі і амфары.