Бітва пад Воршай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бі́тва пад Во́ршай, Арша́нская бітва — найбуйнейшая бітва вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў паміж літоўскім і маскоўскім войскамі, якая адбылася 8 верасьня 1514 году на паўночным усходзе ад Воршы, на рацэ Крапіўне.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бітва пад Воршай (неадназначнасьць).
Бітва пад Воршай | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Вялікае Княства Літоўскае, Каралеўства Польскае | Маскоўская дзяржава | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Канстантын Астроскі | Іван Чаляднін | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
30 тыс. літоўскіх і 4 тыс. польскіх ваяроў[1][lower-alpha 1] 17 тыс. ваяроў (12 тыс. ліцьвінаў і 2 тысячы палякаў, 3 тыс. пяхоты)[3] | 80 тыс. ваяроў[4][5][6][7][8][9][10][11][lower-alpha 2] (?[3]) | ||||||||
Страты | |||||||||
4 тыс. забітымі[1] | 40 тыс. забітымі[4][13][14][15][16], у палон трапілі 10 ваяводаў, 17 вайскаводаў, 2 тыс. «дзяцей баярскіх» і больш за 2 тыс. ваяроў[4][13] | ||||||||
Аршанская бітва — адна з найбуйнейшых бітваў на тэрыторыі Эўропы ў пачатку XVI стагодзьдзя[4]. Перамога ў ёй дала Вялікаму Княству Літоўскаму магчымасьць вярнуць захопленыя супраціўнікам Дуброўна, Амсьціслаў і Крычаў[4][17]. Па бітве да 1518 году не адбывалася ўварваньня на Беларусь маскоўскіх войскаў (з выняткам асобных набегаў)[4]. Перамога пад Воршай разглядаецца як адна зь першых у шэрагу трыюмфаў літоўскае (беларускае) зброі — Сінія Воды, Грунвальд, Кірхгольм, бітва пад Клецкам[1].
Штогод 8 верасьня беларусы адзначаюць нацыянальнае сьвята — Дзень беларускай вайсковай славы[18] — вялікай перамогі над намнога большым войскам маскоўскіх захопнікаў, здабытай у абарончай вайне, на сваіх землях і сваёй жа арміяй, кіраванай сваім, праваслаўным гетманам[19].