Бітва пад Вішняўцом (1512)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва пад Вішняўцом ці Бітва каля Лапушна (28 красавіка 1512) — бітва каля вёскі Лапушна (цяпер па-ўкраінску: Лопушне Ланавецкага раёну Тарнопальскай вобласьці) дзе літоўска-польскае войска на чале з гетманам вялікім літоўскім Канстантынам Астроскім і гетманам вялікім каронным Мікалаем Камянецкім перамагло наезд крымскіх татар, якімі кіраваў Мэнглі I Гірэй.
Бітва пад Вішняўцом | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Войны Літвы і Польшчы з татарамі | |||||||||
Бітва пад Вішняўцом (каля харугвы князь Астроскі) (дрэварыт XVI ст.) | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Польшча ВКЛ | Крымскае ханства | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Канстантын Астроскі Мікалай Камянецкі | тры «ханы», адзін зь іх, магчыма, Мубарак Гірэй | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
6 тысяч, у т.л. 2000 вялікалітоўскага войска, у т.л. валынскае рушэньне, 4000 польскай кавалерыі, рота польскай пяхоты, 2 гарматы | ад 10 да 30 тысяч | ||||||||
Страты | |||||||||
невядомыя | да 5 тысяч | ||||||||
Саюзьнікі прывялі на поле каля 6 тысячаў ваяроў — каля 2 тысячаў вялікалітоўскага (у тым ліку валынскае рушэньне), 4 тысячаў польскай кавалерыі і 1 рота польскай пяхоты, 2 гарматы; пад камандаваньнем гетмана вялікага літоўскага Канстантына Астроскага і гетмана вялікага кароннага Мікалая Камянецкага. Татары, колькасьцю 10-20 тысячаў, заўважылі набліжэньне праціўніка і перайшлі ў наступ, наносячы польска-літоўскаму войску цяжкія страты. У баі прымалі ўдзел Міхаіл Вішнявецкі з сынамі, Ян Радзівіл «Барадаты», Пётар Кміта Сабенскі, вызначыўся Ян Амар Тарноўскі.