Біткойн
крыптавалюта, створаная ў студзені 2009 году распрацоўнікам пад мянушкай Сатошы Накамота / From Wikipedia, the free encyclopedia
Біткойн (анг. bitcoin; біт + coin — манэта) — крыптавалюта, створаная ў студзені 2009 году распрацоўнікам пад мянушкай Сатошы Накамота пасьля публікацыі канцэпцыі 31 кастрычніка 2008 году.
Біткойн | |
Распрацоўка | Сатошы Накамота |
---|---|
Апошняя вэрсія | 0.15.1 (11 лістапада 2017 г.; 6 гадоў таму) |
Напісаны на | C++ |
АС | Лінукс, MacOS, Windows |
Тып | крыптавалюта |
Ліцэнзія | Масачусэцкі тэхналягічны інстытут (ЗША) |
Афіцыйная старонка | bitcoin.org |
Выкарыстоўваецца ў якасьці міжнароднага сродку аплаты. Ствараецца з дапамогай здабыцьця рашэньня крыптазадачы спосабам поўнага перабору. Пагатоў здабывальнік выкарыстоўвае сэрвэр. Уяўляе сабой непаўторны матэматычны код, які можа выкарыстоўвацца аднойчы. Іх агульную колькасьць абмежавалі 21 мільёнам лічбавых манэтаў да 2140 году без магчымасьці паскарэньня выпуску[1]. Біткойн дзеліцца на 100 млн «сатошы». Выпуск крыптавалюты, апрацоўка транзацыяў і пацьверджаньне выконваюцца супольна па Сеціве праз аднарангавую сетку з адчыненым доступам. Парадак аплаты выключае замарозку рахунка, спыненьне і скасаваньне аплаты. Празрыстасьць разьлікаў дазваляе ва ўсялякі час даведацца па адрасе біткойна пра ўсе транзакцыі, прынятыя на гэты адрас і адпраўленыя зь яго да моманту стварэньня лічбавай манэты. Пагатоў сетка «Біткойн» дазваляе разьлікі бязь зьвестак пра ўладальніка рахунку пры дапамозе кода з блізу 34 лічбаў і лацінскіх літараў[2].