Вайсковая тактыка
мастацтва арганізацыі вайсковых сілаў і тэхнікі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Та́ктыка (стар.-грэц. τακτικός — «пастраеньне войска») — выкарыстаньне сілаў з найбольшай выгадай у бязвыгадным становішчы для дасягненьня абмежаванай мэты. Выбар засноўваецца на разуменьні найлепшага выкарыстаньня сродкаў змаганьня на пэўнай ступені сутыкненьня для ажыцьцяўленьня стратэгіі. Ёсьць абмежаваным дзеяньнем у рамках стратэгіі, зьвязаным са змаганьнем. Ужываецца ў карацейшы адцінак часу ў вузейшай галіне з больш абмежаваным лікам людзей і абмежаванымі спосабамі, чымся стратэгія. Для дасягненьня стратэгічнай мэты абіраецца наступальнае дзеяньне. Ёсьць сродкам стварэньня спрыяльных для нанясеньня рашучага ўдару па праціўніку ўмоваў. Вымагае навучанасьці ўдзельнікаў выкарыстаньню выбраных спосабаў дзеяньня[1].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Тактыка (неадназначнасьць).