Вайсковыя годнасьці Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайсковыя годнасьці Беларусі ўведзеныя законам № 1914-XII «Пра вайсковы абавязак і вайсковую службу» 5 лістапада 1992 року[1]
У Беларусі ўсталяваныя два віды вайсковых годнасьцяў — вайсковыя і карабельныя (прысвойваюцца вайскоўцам рачных падразьдзелаў Памежнае службы).
Перад годнасьцю вайскоўца, які праходзіць службу ў ґвардзейскай вайсковай частцы, дадаецца слова «ґвардыі», напрыклад «ґвардыі сяржант». Вайсковая годнасьць афіцэра, якая мае вайскова-ўліковую адмысловасьць і вышэйшую адукацыю юрыдычнага або мэдычнага (вэтэрынарнага) профілю, дадаецца адпаведна словамі «юстыцыі» або «мэдычнае службы», напрыклад «лейтэнант юстыцыі», «маёр мэдычнае службы». Вайсковая годнасьць рэзэрвіста дадаецца словам «рэзэрву», напрыклад «яфрэйтар рэзэрву». Вайсковая годнасьць грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе або адстаўцы, дадаецца адпаведна словамі «запасу» або «у адстаўцы».