Валовічы
беларускі шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Валовічы — беларускі[1] шляхецкі род гербу Багорыя.
Пачынальнік роду — Ходка (Ходзька, Хведар), які ў першай палове XV стагодзьдзя жыў у Гарадзенскім павеце. Упершыню Валовічам названы Грынька Ходкавіч у грамаце 1499 году.
Сьпярша вызнавалі праваслаўе, у XVI стагодзьдзі шмат хто прыняў кальвінізм, аднак у канцы таго ж стагодзьдзя перайшлі ў каталіцтва. Тады ж род падзяліўся на некалькі галінаў, адна зь якіх у 1798—1900 гадох мела графскі тытул (згасла)[2].
Па падзелах Рэчы Паспалітай улады Расейскай імпэрыі занесьлі галіны роду ў VI і I часткі РК Менскае, Магілёўскае, Гарадзенскае й Ковенскае губэрняў[3].