Верхнялужыцкая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Верхнялу́жыцкая мо́ва (па-верхнелужыцку: hornjoserbska rěč) — мова лужыцкіх сэрбаў і адна з афіцыйных моваў Нямеччыны.
Верхнялужыцкая | |
Hornjoserbšćina | |
Ужываецца ў | Нямеччына |
---|---|
Рэгіён | Саксонія |
Колькасьць карыстальнікаў | 40 000 |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Славянская |
Афіцыйны статус | |
Рэгулюецца | Upper Sorbian Language Commission[d] |
Статус: | 4 Адукацыйны[d][1] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | hsb |
ISO 639-2(Т) | hsb |
ISO 639-3 | hsb |
Адносіцца да славянскае групы моваў. Агульны лік носьбітаў — каля 40 000 чалавек, яны жывуць у Саксоніі. Лік носьбітаў мовы ў штодзённым жыцьці значна ніжэйшы. Агульны лік лужыцкіх сэрбаў у Горнай Лужыцы — 40 000, аднак актыўна карыстаюцца мовай — 13 000. Агульны лік лужычан у Дольнай Лужыцы — 20 000, аднак актыўна карыстаюцца мовай — 7000. У адрозьненьне ад дольналужыцкай мовы горналужыцкая мова не знаходзіцца на мяжы выміраньня. Усяго ж пражываюць у Лужыцы прыкладна 600 000 чалавек — лужычанаў і нялужычанаў (немцаў). Цэнтрам горналужыцкай культуры зьяўляецца горад Баўцэн у Саксоніі.