Вецер, які гайдае ячмень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вецер, які гайдае ячмень (па-ангельску: The Wind That Shakes the Barley) — фільм брытанскага рэжысэра Кена Лоўча, зьняты ў жанры ваенна-гістарычнай драмы. Прэм’ера фільму адбылася 18 траўня 2006 году ў Канах (Францыя), аднак сусьветны пракат пачаўся толькі 23 чэрвеня.
Вецер, які гайдае ячмень | |
па-ангельску: The Wind That Shakes the Barley | |
Жанр | драматычны фільм[d][1][2][3], ваенны фільм[d][1][3][4] і фільм пра каханьне[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Jonathan Morris[d] |
Вытворчасьць | Sixteen Films[d][11][12][13], Element Pictures[d][11][12][13], UK Film Council[d][11][13], Pathé Distribution[d][11][13], Matador Pictures[d][11][13], Regent Capital[d][11][13], Screen Ireland[d][11][13], Film- und Medienstiftung NRW[d][11][13], BiM Distribuzione[d][11][12][13], EMC Produktion[d][11][12][13], Tornasol Films[d][11][12][13], Diaphana Distribution[d][11][13], Cinéart[d][11][13], Virgin Media One[d][11][12][13] і Film Coopi[d][11][13] |
Распаўсюд | Pathé |
Дата выхаду | 2006, 28 сьнежня 2006[14], 23 чэрвеня 2006[15], 23 жніўня 2006[15] і 23 сакавіка 2007[15] |
Працягласьць | 127 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 6 500 000 € |
Прыбытак | 22 903 165 $[16], 1 836 089 $[16] і 7 547 198 $[16] |
Старонка на IMDb |
У Беларусі пракат адбываўся пад расейскай назвай «Ветер, который качает вереск». Відаць, з гэтай прычыны й распаўсюджаны беларускі пераклад назвы фільму займеў тоеснае значэньне: «Вецер, які гайдае верас»[17]. Аднак, праз гэты гвалт над апошнім словам згубіўся й дадатковы сэнс назвы фільму, які можна патлумачыць зваротам да ангельскага арыгінала. Рэч у тым, што ў ангельскай мове існуе ўстойлівы выраз «to cry barley» (прасіць літасьці ці замірэньня), што якраз суадносіцца з асноўным матывам дадзенай стужкі. Да таго ж, гэтая назва адсылае да ірляндзкай народнай песьні, якую ў фільме сьпявае бабуля галоўнай гераіні — «The Wind That Shakes the Barley».