Вялікае перасяленьне народаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кае перасяле́ньне народаў, таксама Ба́рбарскае ўварва́ньне — пэрыяд у гісторыі Эўропы, адзначаны масавымі міграцыямі, у выніку якіх склалася аснова сучаснай этнакультурнай мапы гэтай часткі сьвету. Перасяленьне народаў у Эўропе, якое адбывалася прыкладна паміж 300-мі і 700-мі гадамі нашай эры, супала з пэрыядам пераходу ад Антычнасьці да Раньняга Сярэднявечча. Гэтыя рухі адзначаліся глыбокімі зьменамі, як у межах Рымскай імпэрыі так і ў межах так званай «барбарскай мяжы». Мігруючыя народы складаліся з готаў, вандалаў, булгараў, аланаў, свэваў, фрызаў, франкаў і іншых германскіх, славянскіх плямёнаў, а таксама плямёнаў неіндаэўрапейскага паходжаньня (булгары).