Віетнам
краіна ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Віетна́м, Віет Нам (віет. Việt Nam, вымаўл. [viət˨ næm˧], афіцыйна — Сацыялісты́чная Рэспу́бліка Віетна́м, віет. Cộng hòa Xã hội chủ nghĩa Việt Nam) — краіна ў паўночна-ўсходняй Азіі, якая месьціца ва ўсходняй частцы паўвостраву Індакітай, цалкам ахопліваючы ўсходняе ўзьбярэжжа паўвострава. Насельніцтва краіны паводле ацэнак на 2015 год складае 91 млн жыхароў (14-ы радок у сьвеце паводле колькасьці насельніцтва). Назва Віетнам перакладаецца як «Паўднёвы Віет», якая афіцыйна ўпершыню была ўжыта ў 1802 годзе імпэратарам Гія Лонгам і адноўлена ў 1945 годзе падчас заснаваньня незалежнай краіны пад кіраўніцтвам Ха Шы Міна. Віетнам мяжуе з Кітаем на поўначы, Лаосам на паўночным захадзе, Камбоджай на паўднёвым захадзе і выходзіць да Паўднёва-Кітайскага мора на ўсходзе[2]. Сталіцай краіны зьяўляецца горад Ханой, пры гэтым найбольшым паводле колькасьці насельніцтва зьяўляецца Хашымін.
Віетнам віет. Cộng hòa Xã hội chủ nghĩa Việt Nam | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Незалежнасьць, свабода, шчасьце» | |||||
Дзяржаўны гімн: «Tien Quan Ca» | |||||
Афіцыйная мова | Віетнамская | ||||
Сталіца | Ханой | ||||
Найбуйнейшы горад | Хашымін | ||||
Форма кіраваньня | Камуністычная аднапартыйная дзяржава Tran Dai Quang Нгуен Тан Зунг | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
65-е месца ў сьвеце 331 21 км² 1,3% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2015) • шчыльнасьць |
14-е месца ў сьвеце 91 611 000[1] 276,6/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
44-е месца ў сьвеце $240,757 млрд $2793 | ||||
Валюта | Донг (₫) (VND) | ||||
Часавы пас | +7 (UTC+7) | ||||
Незалежнасьць - Абвешчаная - Прызнаная |
ад Францыі 2 верасьня 1945 1954 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .vn | ||||
Тэлефонны код | +84 |
Паўночная частка сучаснага Віетнаму амаль тысячу гадоў знаходзілася пад уладай кітайскіх імпэратараў з 111 году да н. э. да 939 году н. э. Яе незалежная краіна, Віетнам утварыўся ў 939 годзе, пасьля перамогі віетнамскіх сілаў ў бітве на рацэ Бач Занг супраць кітайскіх сілаў. Далйшая кіраваньне асобнай віетнамскай дынастыі каралёў прывяло да паступовага пашырэньня краіны на поўдзень Індакітаю. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя паўвостраў быў калянізаваны французамі. Пасьля японскай акупацыі ў 1940 годзе, віетнамцы распачалі першую Віетнамскую вайны за незалежнасьць краіны. 2 верасьня 1945 году прэзыдэнт Хашымін абвесьціў незалежнасьць Віетнаму ад Францыі пад новым імём Дэмакратычная Рэспубліка Віетнам. У 1954 годе Віетнам абвесьціў перамогу ў вайне супраць Францыі. Паводле дамовы тэрыторыя краіны была падзелена на дзьве дзяржавы — Паўночны Віетнам з сацыялістычнай арыентацыяй і Паўднёвы Віетнам з капіталістычным укладам. Канфлікт паміж двума бакамі актывізаваўся ў 1965 годзе ў паўнавартасную вайну зь непасрэдным умяшаньнем ЗША ў яго. Вайна доўжылася да 1973 году і скончылася перамогай Паўночнага Віетнаму. Краіна была аб’яднаная пад адзіным камуністычным урадам, але заставалася беднай і палітычна ізаляванай. У 1986 годзе Камуністычная партыя Віетнаму ініцыявала шэраг эканамічных і палітычных рэформаў, якія паклалі шлях краіны да інтэграцыі ў сусьветную эканоміку[3].
Станам на 2010 год краіна ўсталявала дыпляматычныя адносіны з 178 краінамі сьвету. З 2000 году тэмпы эканамічнага росту Віетнама зьяўляюцца аднымі з самых высокіх у сьвеце. Дзякуючы даволі пасьпяховыя эканамічным рэформам, краіна атрымала магчымасьць увайсьці ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю ў 2007 годзе. Акрамя таго, Віетнам зьяўляецца чальцом Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва і Міжнароднай арганізацыяй франкафоніі.