Вікіпэдыя:Выдаленьне артыкулаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Выдаленьне артыкулаў дазваляе сачыць за якасьцю Вікіпэдыі. Удзельнікі ацэньваюць новыя артыкулы, пры магчымасьці паляпшаюць, альбо, калі на іх думку артыкулы не пасуюць Вікіпэдыі, прапаноўваюць на выдаленьне. Але трэба ўлічваць, што гэта ўжо «апошні сродак», якім ня варта карыстацца занадта часта.
Гэтая старонка зьяўляецца часткай рэкамэндацыяў Вікіпэдыі. |
У прынцыпе кожны наведвальнік Вікіпэдыі можа выдаліць зьмест артыкула, аднак у гэтым выпадку выдалены зьмест можна аднавіць у кожны момант. Па-сапраўднаму выдаліць артыкул могуць толькі адміністратары. Выдаленыя артыкулы становяцца нябачнымі звычайным наведвальнікам, але пэўны час захоўваюцца ў базе зьвестак, што пакідае адміністратарам магчымасьць іх аднаўленьня.
Артыкулы выстаўляюцца на выдаленьне тады і толькі тады, калі іх нельга выдаліць згодна з крытэрамі хуткага выдаленьня і калі яны падпадаюць пад крытэры, пералічаныя ніжэй. У іншых выпадках выстаўленьне шаблёну {{Выдаліць}} разглядаецца як вандалізм. Важна памятаць, што згодна з асноўнымі прынцыпамі Вікіпэдыі выдаленьне артыкулаў праводзіцца на падставе абмеркаваньня, а не галасаваньня.