Вікіпэдыя:Праект:Тэматычны тыдзень/Юбілейны месяц
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Юбіле́йны ме́сяц» — частка праекту «Тэматычны тыдзень» для напісаньня артыкулаў з нагоды юбілеяў знакамітых беларусак і беларусаў цягам 2022 году. Таксама плянуецца паляпшэньне існых артыкулаў па тэме.
Тэрмін: 15 студзеня —15 лютага 2022 году паводле беларускага часу (UTC+3) ад 21-х угодкаў Дня Вікіпэдыі.
Варта дадаць у адпаведны сьпіс ніжэй спасылку на кожны дапоўнены і створаны Вамі артыкул або шаблён ці выяву, каб Ваш унёсак у тэматычны месяц быў улічаны. Пры гэтым усялякі створаны зьмест патрэбна падмацоўваць надзейнымі крыніцамі. Удзельніцы і ўдзельнікі вольныя самі абіраць усялякі артыкул, калі той тычыцца беларускіх юбілярак і юбіляраў. Таксама можна скарыстаць прапанаваны, але неабавязковы пералік найбольш істотных артыкулаў для дапаўненьня і стварэньня або дапаможныя сродкі для пошуку імёнаў юбілярак і юбіляраў.
Пры даданьні артыкула ў пералік да стварэньня варта карыстацца шаблёнам {{Спасылка тт}} зь міжмоўнай спасылкай на яго старонку ў Вікізьвестках, калі існыя артыкулы ў іншых разьдзелах Вікіпэдыі зьмяшчаюць значную колькасьць інфармацыі пра беларускіх дзеячоў.