Вітая пара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вітая пара (па-ангельску: twisted pair) — кабэль, які аб’ядноўвае ў абалонцы адну ці больш пар правадоў. Кожная пара ўяўляе сабою два ізаляваныя правады, зазвычай зь медзі, зьвітыя вакол адзін аднаго.
Кабэлі дадзенага тыпу часьцей за ўсё моцна адрозьніваюцца па якасьці й магчымасьцям перадачы інфармацыі. Адпаведнасьць характарыстык кабэляў вызначанай клясе ці катэгорыі вызначаюць агульнапрызнаныя стандарты (ISO 11801 і TIA-568). Самі характарыстыкі наўпрост залежаць ад структуры кабэлю і ўжытых у ім матэрыялаў, якія і вызначаюць фізычныя працэсы, што адбываюцца ў кабэлі ў час перадачы сыгналу.