Гагавузы
народ / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гагавузы (па-гагавуску: Gagauzlar) — цюрскі[6] народ, які жыве галоўным чынам на поўдні Малдовы (Гагавузія) і ў сумежных раёнах Украіны, у невялікай колькасьці — у Запароскай вобласьці, а таксама ў Расеі, Румыніі паўночна-ўсходняй Баўгарыі, Грэцыі. Агульная колькасьць — каля 250 тыс. чал.
Гагаузы | |
Саманазва | Gagauzlar |
---|---|
Колькасьць | каля 250 000 |
Рэгіёны пражываньня |
Малдова:
Украіна:
Расея:
540 |
Мовы | гагауская, расейская |
Рэлігіі | праваслаўе |
Блізкія этнасы | азэрбайджанцы, туркі |
Гагауская мова адносіцца да агускай групы цюрскіх моваў, сучасная пісьмовасьць грунтуецца на румынскім варыянце лацініцы. Пераважная рэлігія — праваслаўе. Займаюцца земляробствам, жывёлагадоўляй, працуюць у прамысловасьці. Сучасная матэрыяльная і духоўная культура гагавузаў блізкая да культуры навакольнага насельніцтва.
З пачатку 1990-х гадоў прадпрымаліся спробы выхаду са складу Малдовы, але ўрэшце гагавузы атрымалі аўтаномію на аснове тэрыторыяў, дзе гагавузы складалі большасьць насельніцтва. Гагавуская мова мае афіцыйны статус у гагавускай аўтаноміі, рэгіянальны — ва Ўкраіне.