Гаяо Міядзакі
японскі аніматар, рэжысэр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гаяо Міядзакі (宮崎 駿, Miyazaki Hayao, нар. 5 студзеня 1941 г. у Токіё) — адзін з найвядомейшых стваральнікаў анімэ, японскіх мультфільмаў і коміксаў манґа. Адзін з самых паважаных рэжысэраў у гісторыі анімацыі.
Хоць Міядзакі быў збольшага невядомы шырокаму колу гледачоў на захадзе да 1999 г., калі Miramax выпусьціла яго стужку «Прынцэса Мананокэ», яго фільмы былі ўжо вельмі папулярнымі ў Японіі й Ўсходняй Азыі. Мультфільм «Зьнесеныя духамі» — рэкардсмэн усіх часоў па касавых зборах у Японіі; «Прынцэса Мананокэ» мела гэты тытул раней, да выхаду фільму «Тытанік».
Фільмы Міядзакі прысьвечаныя тэмам адносінаў чалавека да прыроды й тэхналёгіяў. Галоўныя героі фільмаў часта самастойныя, моцныя дзяўчыны ці маладыя жанчыны; антыгероі — трохі гратэскныя злачынцы з адмоўнымі маральнымі характарыстыкамі.