Геаграфія
навука, якая займаецца вывучэньнем Зямлі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Геагра́фія вывучае месцазнаходжаньне, працягласьць, распаўсюджаньне і ўзаемадзеяньне ўсіх значных элемэнтаў чалавечага і фізычнага асяродзьдзя зямельнай паверхні, распаўсюджаньне жыцьця на зямлі, уключаючы чалавечае жыцьцё і ўплыў чалавечай дзейнасьці. Слова геаграфія (па-грэцку: γεωγραφία) паходзіць ад грэцкіх словаў γη (ге) — Зямля і γραφειν (графеін) — пісаць, апісваць.
Геаграфія | |
Навука | |
Землеапісаньне | |
Зьвесткі | |
---|---|
Падкляса ад | прадмет дасьледаваньня[d] і навукі пра Зямлю |
Тэма | 1323 |
Вывучаецца ў | гісторыі геаграфіі[d] і Q3589295? |
Прадмет вывучэньня | Зямля й плянэты |
Пэрыяд заснаваньня | антычнасьць |
Гісторыя | гісторыі геаграфіі[d] |
Асноўныя кірункі | навукі ўваходзяць у сыстэму геаграфічных навук |
Цэнтры дасьледаваньняў | ва ўсім сьвеце |
Геаграфія ў Вікісховішчы |
Фізычная геаграфія засяроджваецца на вывучэньні фізычных аспэктаў Зямлі, што ўключае ў сябе фізычную, мэтэаралягічную і экалягічную мадэль.
Грамадзкая геаграфія уключае эканамічную, палітычную, культурную геаграфію і засяроджваецца на вывучэньні грамадзкіх ці не-фізычных аспэктаў Зямлі. Яна вывучае як чалавек прыстасоўваецца да фізычных умоў і які ў сваю чаргу робіць уплыў на фізычную Зямлю.
Акрамя гэтага геаграфія вывучае асаблівасьці месцазнаходжаньня Зямлі ў Сонечнай сыстэме і ў сусьвеце і як гэта ўплывае на фізычныя ўмовы на Зямлі.