Герб Рэчы Паспалітай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Рэ́чы Паспалі́тай — сымбаль уніі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Герб уяўляў шчыт, расьсечаны на чатыры часткі, у 1 і 4 чвэрцях знаходзілася выява Белага Арла, у 2 і 3 — Пагоні. Пагоня на гербе сымбалізавала ВКЛ, а Арол — Польшчу. На цэнтральным шчытку знаходзілася выява герба кіроўнай дынастыі.