Гетман вялікі літоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гетман вялікі літоўскі (да XVII ст. найвышэйшы гетман літоўскі) — кіраўнік узброеных сілаў Вялікага Княства Літоўскага, адзін з найвышэйшых ураднікаў.
Меў поўную ўладу (у тым ліку права суду і сьмяротнага пакараньня) у войску, якое беспасярэдне яму падпарадкоўвалася. Утварэньне ўзброеных сілаў ажыцьцяўляў толькі на падставе лістоў вялікага князя, дасланых для найманьня жаўнераў. Без дазволу манарха ня меў права весьці перамовы зь непрыяцелем. У мірны час займаўся агульнай адміністрацыяй (камлектаваў узброеныя сілы, распараджаўся срэбраншчынай, назіраў за станам памежных замкаў і інш.) і бараніў вайсковыя інтарэсы[1].
Гетманаў прызначаў вялікі князь літоўскі толькі зь ліку падданых Вялікага Княства Літоўскага, што замацоўвалася ў Статутах. Урад лічыўся пажыцьцёвым, але празь цяжкую хваробу ці палон яго маглі перадаць іншаму.
Намесьнікам і памагатым вялікага гетмана быў гетман польны літоўскі.