Грамадзкі набытак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грама́дзкі набы́так (па-ангельску: Public Domain; таксама часам «грамадзкая ўласнасьць») — сукупнасьць творчых працаў, аўтарскія правы на якія скончыліся або ніколі не існавалі. Таксама «грамадзкім набыткам» часам называюць вынаходніцтвы, тэрмін патэнту на які выйшаў. Распаўсюджваць і выкарыстоўваць грамадзкі набытак могуць усе без вынятку.
- Ня варта блытаць з грамадзкай уласнасьцю — паняткам уласнасьці, якая знаходзіцца ў валоданьні грамадзтва.
Творы, якія перайшлі ў грамадзкі набытак, могуць вольна выкарыстоўвацца любой асобай бяз выплаты аўтарскай узнагароды. Пры гэтым мусіць выконвацца права аўтарства, права на імя і права на ахову рэпутацыі аўтара (уласныя немаёмасныя правы аўтара).
Тэрміны і парадак пераходу твору ў грамадзкі набытак у адрозьніваюцца розных краінах. На твор, які зьяўляецца грамадзкім набыткам у Беларусі, можа дзейнічаць аўтарскае права ў ЗША, і наадварот. У большасьці эўрапейскіх праінаў пераход у грамадзкі набытак прадугледжаны пасьля заканчэньня тэрміну ў 70 гадоў пасьля сьмерці аўтара або праз 70 гадоў пасьля публікацыі твору.