Джэймз Кларк Максўэл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймз Кларк Ма́ксўэл (па-ангельску: James Clerk Maxwell; 13 чэрвеня 1831, Эдынбург — 5 лістапада 1879, Кембрыдж) — брытанскі фізык, аўтар клясычнай электрамагнітнай тэорыі. Ягоным найбольшым дасягненьнем ёсьць тое, што ён здолеў сфармуляваць клясычную тэорыю электрамагнітнага выпраменьваньня, упершыню аб’яднаўшы электрычнасьць, магнэтызм і сьвятло як розныя праявы адной і той жа зьявы. Раўнаньні Максўэла для электрамагнетызму былі названыя другой вялікай уніфікацыяй у галіне фізыцы[10] пасьля першай, рэалізаванай Ісакам Ньютанам.
Джэймз Кларк Максўэл | |
па-ангельску: James Clerk Maxwell | |
Дата нараджэньня | 13 чэрвеня 1831(1831-06-13)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 лістапада 1879(1879-11-05)[1][2][3][…] (48 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | Рак страўніка |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык, матэматык, вынаходнік, фатограф, прафэсар унівэрсытэту, фізык-тэарэтык, настаўнік, thermodynamicist |
Навуковая сфэра | фізыка[6], мэханіка, матэматыка[6], электрамагнітнае поле[6], электрычнасьць[6], магнэтызм[6], color photography[d][6] і кінетычная тэорыя ідэальных газаў[d][6] |
Месца працы | |
Навуковы кіраўнік | Ўільям Гопкінз[d][7] |
Вучні | Артур Шустэр[d], Джон Эмбраўз Флемінг[d], Джон Гэнры Пойнтынг[d] і Рычард Глэйзбрук[d] |
Бацька | John Clerk-Maxwell of Middlebie[d][8][9] |
Маці | Frances Cay[d][8][9] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Дзякуючы публікацыі «Дынамічнай тэорыі электрамагнітнага поля» ў 1865 годзе Максўэл прадэманстраваў, што электрычныя і магнітныя палі рухаюцца праз космас, як хвалі, якія рухаюцца з хуткасьцю сьвятла[11]. Ён выказаў здагадку, што сьвятло зьяўляецца хваляваньнем у тым самым асяродзьдзі, якая зьяўляецца чыньнікам электрычных і магнітных зьяваў[12]. Аб’яднаньне сьветлавых і электрычных зьяваў прывяло да стварэньня здагадкі аб існаваньня радыёхваляў. Максўэл таксама лічыцца заснавальнікам сучаснае электратэхнічнае сфэры. Ён распрацаваў разьмеркаваньне Максўэла—Больцмана, то бок статыстычны сродак апісаньня аспэктаў кінэтычнае тэорыі газаў. Ён таксама вядомы тым, што прадставіў першую каляровую фатаграфію ў 1861 годзе і сваёй фундамэнтальнай працай па аналізе калянасьці фэрмаў, якія часьцяком выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве мастоў.