Дрыса
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дры́са (з 1962 году — Верхнядзьві́нск[lower-alpha 1]) — места ў Беларусі, на рацэ Дрысе пры ўтоку яе ў Дзьвіну. Адміністрацыйны цэнтар Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7306 чалавек[1]. Знаходзіцца за 175 км на паўночны захад ад Віцебску, на аўтамабільнай дарозе Полацак — Дзьвінск; чыгуначная станцыя на лініі Полацак — Дзьвінск.
- Гэта артыкул пра горад у Віцебскай вобласьці. Калі вам патрэбны артыкул пра раку, глядзіце артыкул Дрыса (рака).
Quick Facts
Дрыса лац. Drysa | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1386 | ||||
Горад з: | 1938 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Дрысенскі | ||||
Насельніцтва: | 7306 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2151 | ||||
Паштовы індэкс: | 211631 | ||||
СААТА: | 2210501000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°46′0″ пн. ш. 27°56′0″ у. д. | ||||
± Дрыса Дрыса | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Close
Дрыса — даўняе места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і царква Сьвятога Мікалая, помнікі архітэктуры XIX ст.