Дыялекты беларускай мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыяле́кты белару́скай мовы — варыянты маўленьня беларускае мовы, якія ў пэўнай ступені маюць узаемныя адрозьненьні й уласьцівыя той ці іншай групе насельніцтва, што атаясамліваецца зь некаторымі рэгіёнамі арэалу беларускае мовы. Сучасныя гаворкі беларускае мовы паводле шэрагу агульных рысаў могуць утвараць асобныя дыялекты, унутры якіх вылучаюць групы гаворак.
Дыялекты, на якія падзяляецца народная гутарковая беларуская мова, вывучаюцца як правіла ў межах асобнай дысцыпліны — дыялекталёгіі.