Дэклярацыя незалежнасьці Эстоніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэклярацыя незалежнасьці Эстоніі, інакш вядомая як Маніфэст да эстонскага народу (па-эстонску: Manifest Eestimaa rahvastele) — законатворчы акт Эстонскай рэспублікі 1918 року. Штогод 24 лютага з гэтай нагоды адзначаецца нацыянальнае сьвята Дзень незалежнасьці Эстоніі.
Дэклярацыя была падрыхтаваная Камітэтам выратаваньня, абраным з найбольш паважаных чальцоў Эстляндзкім земскім сходам. 23 лютага маніфэст быў надрукаваны і абнародаваны ў Пярну. Назаўтра, 24 лютага, маніфэст быў надрукаваны і распаўсюджаны ў сталіцы, Таліне[1][2].