Ерэван
сталіца Армэніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ерэва́н (Эрэва́н, арм. Երևան) — сталіца й найбуйнейшае места Армэніі.
Ерэван лац. Jerevan | |||||
арм. Երևան | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 782 год да н. э. | ||||
Былыя назвы: | Эрэбуні, Эрывань (да 1936) | ||||
Краіна: | Армэнія | ||||
Кіраўнік: | Tigran Avinyan[d] | ||||
Плошча: | 227 км² | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 1 067 000 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 4700,44 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+4 | ||||
Тэлефонны код: | +374 (010) | ||||
Паштовыя індэксы: | 0001—0099 | ||||
Нумарныя знакі: | 01-10, 11-13 (з 2007), 14-18 (з 2008), 19 (з 2009) 61-65, 67, 68 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°10′53″ пн. ш. 44°30′52″ у. д. | ||||
Ерэван | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.yerevan.am/ |
Места знаходзіцца на рацэ Храздане. Эрэван быў заснаваны ў 782 року да новае эры. Ён уваходзіць у лік найстарэйшых местаў сьвету. Горад зьяўляецца адміністрацыйным, культурным і прамысловым цэнтрам краіны. Зьяўляецца сталіцай Армэніі з 1918 року, стаўшы такім чынам трынаццатым гордам ў гісторыі Армэніі, які калі-небудзь быў сталіцай армянскае дзяржавы. Горад таксама зьяўляецца цэнтрам самай вялікай эпархія Армянскай апостальскай царквы і адным з найстарэйшых цэнтраў дыяцэзіяў у сьвеце.
З ростам эканомікі краіны, Ерэван перажывае сур’ёзныя пераўтварэньні. Многія часткі гораду зьведалі будаўнічы бум з пачатку 2000-х гадоў. Павялічылася колькасьць гандлёвых кропак, рэстарацыяў, крамаў і вулічных кавярняў, якія былі рэдкасьцю ў савецкія часы. Па стане на 2017 год насельніцтва Ерэвану складала крыху больш за 1 млн чалавек, што складала 35% ад агульнай колькасьці насельніцтва Армэніі. Ерэван зьяўляецца асацыяваным сябрам арганізацыі Eurocities[1].