Задар
горад у Харватыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
За́дар (па-харвацку: Zadar) — горад на захадзе Харватыі, ўзьбярэжжы Адрыятыкі. Задар ёсьць цэнтрам Задарскай жупаніі і месьціцца ў гістарычным рэгіёне Далмацыі. Уласна горад займае плошчу ў 25 км², маючы насельніцтва ў 75 тысяч чалавек паводле стану на 2011 год. Гэта другі паводле велічыні горад у рэгіёне Далмацыя і пяты паводле велічыні ў краіне. Дзякуючы сваёй багатай спадчыне, Задар сёньня ёсьць адным з самых папулярных харвацкіх турыстычных напрамкаў, званым «забаўляльным цэнтрам Адрыятыкі». У сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО быў уключаны ўмацаваны цэнтар гораду як частка вэнэцыянскіх абарончых збудаваньняў, паўсталых паміж XV і XVII стагодзьдзямі[2].
Quick Facts
Задар | |||||
харв. Zadar | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | ІХ стагодзьдзе да н.э. | ||||
Краіна: | Харватыя | ||||
Жупанія: | Задарская жупанія | ||||
Кіраўнік: | Божыдар Калмэта[d] | ||||
Плошча: | |||||
Насельніцтва: | 70 779 чал. | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 23 | ||||
Паштовы індэкс: | 23000 | ||||
Нумарны знак: | ZD | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°7′1.2″ пн. ш. 15°14′7.8″ у. д. | ||||
Задар | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.grad-zadar.hr/ |
Close